| Intro | soviet and russian singer |
| Was |
Musician Singer Lyricist Guitarist Composer Drummer Actor Songwriter |
| From | Russia |
| Type |
Film, TV, Stage & Radio Music |
| Gender | male |
| Birth | 4 October 1964, Moscow, Russia |
| Death |
17 November 2018, Moscow, Russia (aged 54 years) |
| Star sign | Libra |
Яўге́н Ві́ктаравіч О́сін (руск.: Евгений Викторович Осин; 4 кастрычніка 1964, Масква, СССР — 17 лістапада 2018, Масква, Расія) — савецкі і расійскі спявак, музыкант, аўтар песень.
Біяграфія
Яўген Віктаравіч Осін нарадзіўся 4 кастрычніка 1964 года ў Маскве. Яго бацька, Віктар Рыгоравіч Осін, працаваў вадзіцелем тралейбуса, па веравызнанні — адвентыст сёмага дня. Дзядзька Яўгена быў барабаншчыкам у ансамблі Леаніда Уцёсава. Калі Яўгену было 9 гадоў, яго бацькі развяліся. Пасля гэтага яго маці далі двухпакаёвую кватэру ў Тэкстыльшчыках, а бацька пераехаў у Чарапавец, дзе працаваў начальнікам аўтакалоны і ўзначальваў ячэйку адвентыстаў. Ёсць малодшая сястра Альбіна.
Музыка захапіла Осіна ў чатырнаццаць гадоў, калі ён пачынае граць на барабанах у школьным ансамблі; затым ён прабуе вучыцца в музыкальнай школе, але кідае яе, не давучыўшыся. Пасля няскончанай вучобы на руках у Осіна было пасведчанне з інстытута павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры, якое давала права працаваць кіраўніком самадзейнага ансамбля ўзроўню раённага дома культуры. У 1983 годзе, ва ўзросце 19 гадоў, Осін стае вегетарыянцам.
Сваю першую групу стварыў у 1986 годзе, у канцы 80-х супрацоўнічаў з групай «Брава». За кар’еру выпусціў 15 альбомаў.
Пік папулярнасці прыйшоўся на 90-я. Осін вядомы публіцы па песнях «Плача дзяўчына ў аўтамаце», «Восьмага сакавіка», «Качка», «Партрэт працы Пабла Пікасо», «Спадарожніца».
Адно з самых яго вядомых выступленняў — у 1996 годзе ў Растове-на-Доне ў рамках перадвыбарнай кампаніі Барыса Ельцына, калі прэзідэнт Расіі выйшаў на сцэну і станцаваў разам з Осіным.
У 2017 годзе ў Осіна дыягнаставалі апошнюю стадыю алкагалізму, яго адправілі на лячэнне ў адну з клінік у Тайландзе. З гэтага часу ён практычна не мог самастойна перамяшчацца. У маі 2018 года артыст у інтэрв’ю распавядаў, што замяніў спіртное мотаспортам, аднак неўзабаве ён трапіў адразу ў дзве аварыі за тыдзень: адна адбылася на запраўцы, другі раз ён урэзаўся ў трактар.
17 лістапада 2018 года Яўген Осін памёр. Яму было 54 гады. Вядома, што артыст памёр у сябе дома. Афіцыйна прычына смерці не раскрываецца, але па некаторых даных, артыст, імаверна, памёр ад спынення сэрца, выкліканым ужываннем алкаголю.
Зноскі
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Яўгена Осіна(руск.)
- Фан-клуб Яўгена Осіна(руск.)
- Пра Яўгена Осіна на сайце peoples.ru(руск.)
- Пра Яўгена Осіна на сайце Music library(руск.)
- Лячэнне Яўгена Осіна ад алкагалізму(руск.)
- Аляксей Аляксееў пра маладога Яўгена Осіна, Спецыяльнае радыё, 2007(руск.)
|
У сацыяльных сетках |
У Кантакце · Facebook
|
|---|---|
|
У сацыяльных сетках |
У Кантакце · Facebook
|
| Фота, відэа і аўдыё |
ВікіСховішча · Deezer · Last.fm · Яндэкс.Музыка · YouTube
|
| Тэматычныя сайты |
Discogs · MusicBrainz
|
| Фота, відэа і аўдыё |
ВікіСховішча · Deezer · Last.fm · Яндэкс.Музыка · YouTube
|
| Тэматычныя сайты |
Discogs · MusicBrainz
|