Vasiliy Ivanovitsj Melesjko’s biography, net worth, fact, career, awards and life story

Intro científicu bielorrusu (1921–2004)
Was Scientist 
From Belarus 
Russia 
Type Science 
Gender male
Birth 15 March 1921, Tomsk
Death 5 September 2004, Minsk
(aged 83 years)

Васіль Іванавіч Мялешка (1921, Томск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1972), прафесар (1990).

Біяграфія

Скончыў БДУ. У 1956—1991 у Інстытуце гісторыі АН БССР, загадчык аддзела гісторыі Беларусі эпохі феадалізму. У 1987 старшыня камісіі Акадэміі навук па гісторыі сельскай гаспадаркі і сялянства Беларусі.

У працы «Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина ХVІI — ХVІII вв.)» (1975) В. І. Мялешка вызначыў асаблівасці аграрнай гісторыі ўсходняй часткі Беларусі. Ён паказаў аднатыпнасць структуры феадальнай уласнасці (дамінаванне шляхецкай уласнасці), гандлёвыя сувязі феадальнага маёнтка і сялянскай гаспадаркі з рынкам, глыбокае пранікненне таварна-грашовых адносін у сельскую гаспадарку, ролю промыслаў у развіцці аграрнай вытворчасці. Даследчык лічыў, што некаторыя промыслы ў 1-ай пал. 18 ст. мелі рысы капіталістычных мануфактураў.

Таксама В. І. Мялешка вывучаў праблему класавай барацьбы ў беларускай вёсцы. У манаграфіі «Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине ХVІI — ХVІII вв.» (1982) ён прааналізаваў тры формы сялянскіх выступленняў: пасіўны супраціўленне (скаргі, адмова ад выканання павіннасцей, уцёкі), узброеныя акцыі (напады на маёнткі, сутычкі з узброенымі атрадамі і інш.), паўстанні (на Каменшчыне (1736—1754) і Крычаўскім старостве (1740—1744)).

Выбраная бібліяграфія

  • Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы (у суаўтарстве). — Мн., 1988.
  • Сялянскі важак і заступнік (у суаўтарстве). — Мн., 1990.
  • І ўзняўся люд просты (у суаўтарстве). — Мн., 1992.

Зноскі

Літаратура

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7. С. 276.
You May Also Like