Samuel Helberh’s biography, net worth, fact, career, awards and life story

Intro �учоны ў галіне мікрабіялокіі
Was Scientist 
From Russia 
Belarus 
Type Science 
Gender male
Birth 27 October 1898, Dubno, Ukraine
Death 28 January 1992, Grodno, Belarus
(aged 93 years)
Star sign Scorpio

Самуіл Іосіфавіч Гельберг (27 кастрычніка 1898 — 28 студзеня 1992) — вучоны, мікрабіёлаг, доктар медыцынскіх навук (1956), прафесар (1959).

Біяграфія

С. І. Гельберг нарадзіўся ў горадзе Дубна Валынскай губерні (зараз у Ровенскай вобласці Украіны). У 1918 годзе скончыў гімназію і паступіў на медыцынскі факультэт Кіеўскага медыцынскага інстытута, які скончыў у 1923 годзе. Прайшоў стажыроўку па хірургіі, тэрапіі і акушэрству і паступіў на шасцімесячныя курсы спецыялізацыі па мікрабіялогіі пры Кіеўскім інстытуце ўдасканалення ўрачоў. Са студзеня 1924 г. (па запрашэнні Б. Я. Эльберта) пачаў працаваць у Мінскім санітарна-бактэрыялагічным інстытуце, займаўся вырабам вакцыны супраць шаленства. Пасля стажыроўкі пад Масквой у Цэнтральным дзяржаўным воспапрывівацельным інстытуце стварыў у Навінках пад Мінскам воспенны аддзел санітарна-бактэрыялагічнага інстытута і наладзіў выраб вакцыны супраць воспы. У 1926 годзе прызначаны намеснікам дырэктара Беларускага мікрабіялагічнага інстытута па сываратачнай справе. Адначасова ў 1926—1928 гг. асістэнт кафедры гігіены, у 1931—1934 гг. кафедры мікрабіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута. З 1934 г. С. І. Гельберг у Маскве — загадчык эксперыментальным аддзелам клінічнага туберкулёзнага санаторыя № 1 УСЦПС, у 1931—1941 гг. прыват-дацэнт кафедры туберкулёзу Цэнтральнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У ліпені 1941 г. быў накіраваны ў Кіславодск, дзе ўзначаліў цэнтральную бактэрыялагічную лабараторыю па ранавых інфекцыях эвакашпіталя № 2042. Пасля эвакуацыі ў горад Фрунзе (сучасны Бішкек), стварыў і ўзначаліў аддзел асабліва небяспечных інфекцый Кіргізскага інстытута мікрабіялогіі, эпідэміялогіі і гігіены. У 1944—1959 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай мікрабіялогіі Кіргізскага медыцынскага інстытута. У 1958—1959 гг. адначасова намеснік дырэктара па навуцы Кіргізскага НДІ туберкулёзу.

З 1959 года С. І. Гельберг ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце. Тут ён арганізаваў і ўзначаліў кафедру мікрабіялогіі, якой кіраваў да выхаду на пенсію ў 1973 годзе.

Памёр С. І. Гельберг 28 студзеня 1992 г. Пахаваны ў Гродне.

С. І. Гельбергу належаць навуковы працы па мікрабіялогіі мікрабактэрый, туберкулёзе, воспе, ранавых інфекцыях, удасканаленню вакцынацыі вакцынай БЦЖ. У 1921 годзе прыгатаванай ім вакцынай была праведзена першая ў Беларусі прышчэпка дзіцяці супраць воспы.

У 1960 годзе стварыў студэнцкае навуковае таварыства Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, якім кіраваў да 1972 года. У 1961—1968 гг. быў старшынёй праўлення Гродзенскага абласнога таварыства гігіеністаў, эпідэміёлагаў, мікрабіёлагаў і інфекцыяністаў.

Пад кіраўніцтвам С. І. Гельберга абаронены 24 кандыдацкія і 4 доктарскія дысертацыі.

Сярод апублікаваных прац:

  • БЦЖ в профилактике туберкулёза. — Фрунзе, 1970. (разам з Я. А. Фінкелем).

Узнагароды

  • Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
  • Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
  • Значок «Выдатніку аховы здароўя» (тройчы)
  • Ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета Кіргізскай ССР і Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР

Зноскі

Літаратура

  • Гельберг Самуіл Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8 — С. 143.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 29.
  • Самуил Иосифович Гельберг (к 90-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 1989. — № 4. — С. 74—75.(руск.) 

Спасылкі

  • История Кафедры микробиологии, вирусологии и иммунологии имени С. И. Гельберга(руск.)  // Сайт ДУА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»
  • Профессор С. И. Гельберг — основатель кафедры микробиологии (к 120-летию со дня рождения)(руск.)  // Газета Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта «Эскулап», № 8 (225) 30 лістапада 2018 г.
You May Also Like