| Intro | wetenschapper uit Wit-Rusland (1871-1958) |
| Was | Scientist |
| From |
Belarus Russia |
| Type | Science |
| Gender | male |
| Birth | 7 December 1871, Vitebsk |
| Death |
7 May 1958, Saint Petersburg (aged 86 years) |
Пётр Аўгуставіч Гельвіх (19 снежня 1873, Віцебск — 7 мая 1958) — савецкі ваенны вучоны ў галіне балістыкі і тэорыі стральбы. Генерал-маёр артылерыі (1940). Доктар тэхнічных навук (1938), прафесар (1935), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР 1941 г.
У арміі з 1892 г. Скончыў Міхайлаўскую артылерыйскую акадэмію (1903). Да 1917 г. выкладчык у гэтай акадэміі. 3 1918 г. у Чырвонай Арміі. Да 1943 г. выкладчык у Ваеннай акадэміі імя Дзяржынскага. Да 1953 г. у Галоўным артылерыйскім упраўленні Савецкай Арміі.
Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна.
Зноскі
Літаратура
- Гельвіх Пётр Аўгуставіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 5. — С. 143.
- Гельвіх Пётр Аўгуставіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 524.
Спасылкі
- Пётр Аўгуставіч Гельвіх на сайце Руская армія ў Вялікай вайне