| Intro | belarusian historian |
| A.K.A. | Michail Kastsiuk |
| Was | Scientist |
| From |
Belarus Russia |
| Type | Science |
| Gender | male |
| Birth | 26 March 1940, Mas′tsishcha |
| Death |
5 February 2019 (aged 78 years) |
| Politics | Communist Party of Byelorussia |
Міхаі́л Па́ўлавіч Касцю́к (26 сакавіка 1940, в. Масцішча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 5 лютага 2019) — беларускі гісторык. Акадэмік НАНБ (1996, чл.-кар. з 1989), доктар гістарычных навук (1980), прафесар (1987). Ганаровы архівіст Беларусі (2014). Ганаровы грамадзянін Навагрудскага раёну (2010).
Біяграфія
Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута (1963). З 1969 працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, у 1970—1975 гадах вучоны сакратар. У 1975—1981 — вучоны сакратар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1981—1989 гадах намеснік дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР, у 1989—1999 дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. З 1999 – загадчык аддзела, з 2007 – галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1980 — доктарскую. У 1989 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, у 1996 — акадэмікам НАНБ.
Займаўся даследаваннем сацыяльна-эканамічнай і грамадска-палітычнай гісторыі Беларусі ХХ ст.: гісторыі сялянства, рабочых, інтэлігенцыі. Вывучаў гісторыю дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва, пытанні ўсталявання і функцыянавання савецкай сістэмы ўлады, праблемы гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і інш.
Аўтар звыш 300 навуковых прац, у тым ліку 4 індывідуальныя і звыш 10 калектыўных манаграфій. Касцюк з’яўляўся галоўным рэдактарам «Нарысаў гісторыі Беларусi» ў 2 частках (1994—1995) і «Гісторыі Беларусi» ў 6-ці тамах (2000—2011)
Працы
Манаграфіі
- Идейно-политическое воспитание крестьянства. Из опыта работы Компартии Белоруссии в период строительства социализма (1926—1937 гг.). — Минск, 1979.
- Трудовой вклад крестьянства в победу и упрочение социализма (на материалах БССР). — Минск, 1986.
- Социалистические ценности тружеников села: история, современность, перспективы. — Минск, 1989.
- Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. — Мінск, 2000.
Артыкулы
- Сталіншчына і Беларусь // Беларускі гістарыны часопіс. — 1995, № 1-2.
Прызнанне
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1981)
- Медаль Францыска Скарыны (2010)
- Прэмія НАН Беларусі і СА РАН(руск.) бел. (2003) імя акад. В. А. Капцюга(руск.) бел. за кнігу «Нарыс гісторыі беларусаў у Сібіры ў ХІХ-ХХ стст. (руск.) ».
Зноскі
Літаратура
- Касцюк Міхаіл Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — С. 160;
Спасылкі
- Касцюк Міхаіл Паўлавіч. База дадзеных «Гісторыя беларускай навукі ў асобах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі.
- Сяргей Навумчык. Чалавек, які дапамог «Пагоні» зрабіцца дзяржаўным сымбалем // Радые Свабода, 5 лютага 2019
|
Нарматыўны кантроль |
GND: 134290453 · ISNI: 0000 0001 0399 6841 · LCCN: n79101678 · NTA: 135511526 · NUKAT: n2004005421 · SUDOC: 125899041 · VIAF: 93917926
|
|---|---|
|
Нарматыўны кантроль |
GND: 134290453 · ISNI: 0000 0001 0399 6841 · LCCN: n79101678 · NTA: 135511526 · NUKAT: n2004005421 · SUDOC: 125899041 · VIAF: 93917926
|