| Intro | científica bielorrusa |
| A.K.A. | Maryja Chayka, Maryia Chaika, Mariya Chayka |
| Was |
Scientist Botanist |
| From | Belarus |
| Type | Science |
| Gender | female |
| Birth | 31 December 1929, Horki |
| Death |
30 September 1997 (aged 67 years) |
Марыя Ціханаўна Чайка (31 снежня 1929, Горкі, Магілёўская вобласць — 30 верасня 1997) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1991). Доктар біялагічных навук (1978), прафесар (1992).
Біяграфія
Скончыла БДУ (1951). У 1956—1961 гг. малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. У 1967—1981 гг. старшы навуковы супрацоўнік Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР (з 1973 г. Інстытут фотабіялогіі АН БССР). У 1981—1997 гг. загадвала лабараторыяй Інстытута фотабіялогіі АН Беларусі.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій, 3 вынаходніцтваў. Навуковыя працы па праблемах біясінтэзу хларафілу і біягенезе пігментбялковых комплексаў пластыдных мембран у раслін, ролі адаптацыйнага патэнцыялу фотасінтэтычнага апарату ў экстэнсіўных і інтэнсіўных сартоў злакавых культур.
Асноўныя публікацыі
- Фоторегуляция биосинтеза хлорофилла в процессе развития хлоропластов / совм. с Г. Е. Савченко // Фоторегуляция метаболизма и морфогенеза растений. — М., 1975.
- Биосинтез хлорофилла в процессе развития пластид. — Мн.: Наука и техника, 1981. (совм. с Г. Е. Савченко)
- Фотосинтетический аппарат и селекция тритикале. — Мн., 1991 (совм. с Г. Е. Савченко)
- Биосинтез хлорофилла и биогенез фотосинтетического аппарата. — Мн., 1996.
Зноскі
Літаратура
- Чайка Марыя Ціханаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.