| Intro | científica bielorrusa |
| A.K.A. | Larisa Titarenko |
| Is | Scientist |
| From | Belarus |
| Type | Science |
| Gender | female |
| Birth | 11 March 1953, Minsk |
| Age: | 67 years |
Ларыса Рыгораўна Цітарэнка (нар. 11 сакавіка 1953, Мінск) — беларускі сацыёлаг і філосаф. Кандыдат філасофскіх навук, доктар сацыялагічных навук, прафесар.
Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975) па спецыяльнасці «філасофія». Кандыдат філасофскіх навук (1978), доктар сацыялагічных навук (1992). Прафесар БДУ (1995).
Спецыяліст у галіне сацыяльнай тэорыі і сучаснай заходняй сацыялогіі, а таксама сацыялогіі культуры, грамадскай думкі, сацыялогіі адукацыі. Кірункі навуковых зацікаўленняў: гісторыя і тэорыя сацыялогіі; метадалогія навукі; сацыялогія моладзі; сацыялогія культуры; сацыялогія рэлігіі; гендэрная сацыялогія; сацыялогія горада; філасофія тэхнікі; футуралогія; сацыялогія адукацыі; грамадская думка; міждысцыплінарныя даследаванні.
Член Міжнароднай сацыялагічнай асацыяцыі (з 1982), Міжнароднага інстытута сацыялогіі (з 1996), Расійскай і Беларускай сацыялагічных асацыяцый., акадэмік Нью-Йоркскай акадэміі навук (1997), член Міжнароднай адукацыйнай супольнасці (2007) і інш.
Актыўны ўдзельнік міжнародных навуковых кангрэсаў па сацыяльных навуках. Стажыравалася ў вядучых заходніх даследчых цэнтрах, выкладала сацыялогію ў Польшчы, ЗША (у т.л. у Карнельскім і Гарвардскім ўніверсітэтах) і Заходняй Еўропе. Удзельнікам шэрагу міжнародных навукова-даследчых праектаў, іх каардынатарам і кіраўніком.
Аўтар і сааўтар больш за 400 навуковых прац, апублікаваных на васьмі мовах, у т.л. шэрагу манаграфій, каля дзесятка падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па сацыялогіі. Мае адзін з самых высокіх рэйтынгаў цытавання сярод беларускіх грамадазнаўцаў.
- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005)
- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008)
- Лаўрэат прэміі БДУ ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук імя У. І. Пічэты (2009)
- Ганаровая грамата ВАК Рэспублікі Беларусь (2010)
- Заслужаны работнік БДУ (2013)
Зноскі
Літаратура
- Данілаў А. Прафесіянал найвышэйшага ўзроўню // «Універсітэі» № 4 (2086). 15 сак. 2013. — С. 3.
- Титаренко Лариса Григорьевна // Республика Беларусь: энциклопедия. В 7 т. — Мн., 2008. — Т. 7. — С. 224.
- Титаренко Лариса Григорьевна // Социологическая энциклопедия. — Мн., 2003 — С. 329.
- Титаренко Лариса Григорьевна // Социология : энциклопедия. — Мн., 2003. — С. 1126—1127.
- Титаренко Лариса Григорьевна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001: 80 год. — Мн., 2001. — С. 273.
- Титаренко Лариса Григорьевна // Кафедре социологии БГУ — 20 лет, 1989—2009: сборник научных трудов. — Мн., 2009. — С. 122—123.
- Цітарэнка Ларыса Рыгораўна // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. — Мн., 2003. — Т. 17. — С. 119.