| Intro | científica bielorrusa |
| A.K.A. | Anna Yezubchik |
| Was | Scientist |
| From | Belarus |
| Type | Science |
| Gender | female |
| Birth | 1 December 1904, Lyadtso |
| Death |
2 December 1975 (aged 71 years) |
Ганна Андрэеўна Язубчык (1 снежня 1904, вёска Лядцо, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць – 2 снежня 1975) — беларускі вучоны ў галіне сельскай мікрабіялогіі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1962).
Біяграфія
Скончыла БСГА (1930). З 1935 года ў Інстытуце біялагічных навук АН БССР (у 1939-41 гадах дырэктар). Удзельніца партызанскага руху ў Беларусі пад час Другой сусветнай вайны. З 1945 г. загадчык лабараторыі мікрабіялогіі Інстытута сацыялістычнай гаспадаркі (з 1956 г. – НДІ земляробства АН Беларусі). У 1969-74 гадах у Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі.
Навуковыя працы
Аўтар шматлікіх прац па глебавай мікрабіялогіі.
- Мікраарганізмы ў сельскай гаспадарцы. Мн., 1957;
- Полезные микрооорганизмы в сельском хозяйстве, Мн., 1972 (разам з В.М.Чаканавай)
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 246. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).