Bronislav Verigo’s biography, net worth, fact, career, awards and life story

Intro Russian physiologist (1860-1925)
A.K.A. Bronislav Fortunatovich Verigo
Was Biologist 
Scientist 
Physiologist 
From Russia 
Type Biology 
Science 
Gender male
Birth 14 February 1860, Izvalta
Death 13 June 1925, Perm
(aged 65 years)

Браніслаў Фартунатавіч Вярыга (14 лютага 1860, сядзіба Ужвальд, Віцебская губерня — 13 чэрвеня 1925) — расійскі фізіёлаг, педагог.

Біяграфія

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1881) і Ваенна-медыцынскую акадэмію (1886). Вучань І. М. Сечанава і І. П. Паўлава. У 1888 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Працаваў у лабараторыях Э. Пфлюгера і І. І. Мечнікава. У 1897—1914 гг. прафесар Новарасійскага ўніверсітэта ў Адэсе, з 1917 г. Пермскага ўніверсітэта.

Даследаванні Вярыгі прысвечаны галоўным чынам электрафізіялогіі; адкрыў і апісаў з’яву катоднай дэпрэсіі (працяглае зніжэнне ўзбуджальнасці, якое развіваецца паўторна следам за яе павышэннем у вобласці прыкладання катода). Устанавіў, што гальванічны ток у залежнасці ад сілы і накіраванасці блакіруе або рухальныя, або адчувальныя нервовыя тканкі. Вывучаючы газаабмен у лёгкіх і тканках устанавіў (1892) уплыў О2 на здольнасць крыві звязваць СО2 (эфект Вярыгі).

  • Соч.: К вопросу о действии на нерв гальванического тока прерывистого и непрерывного. Дисс, СПб, 1888;
  • Основы общей биологии, Одесса, 1912; Основы физиологии человека и высших животных, т. 1—2, СПб, 1905—10;
  • Zur Frage über die Wirkung des Sauerstoff auf die Kohlensäureausscheidung in den Lungen, «Archiv für die gesammte Physiologie des Menschen und der Thiere», В., 1892, Bd 51 (стр. 321—361).

Зноскі

You May Also Like