| Intro | Soviet physicist, academician and engineer |
| Is |
Scientist Physicist Engineer |
| From |
Belarus Russia |
| Type |
Engineering Science |
| Gender | male |
| Birth | 15 April 1939, Mogilyov |
| Age: | 81 years |
Анато́ль Мікала́евіч Рубі́наў (15 красавіка 1939, Магілёў) — беларускі фізік, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; член-карэспандэнт з 1984), доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980), намеснік старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання (з 2008).
Бiяграфiя
Нарадзіўся 15 красавіка 1939 года ў Магілёве.
У 1961 годзе скончыў Белдзяржуніверсітэт.
Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, аспірантам, старэйшым інжынерам-канструктарам, галоўным інжынерам лабараторыі, старэйшым навуковым супрацоўнікам.
З 1964 г. у Інстытуце фізікі, з 1970 г. загадчык лабараторыі генеравальных арганічных злучэнняў, адначасова ў 1987—1998 гг. намеснік дырэктара па навуковай працы Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У 2002—2006 гг. старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.
З 2006 г. першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
31 кастрычніка 2008 г. абраны намеснікам старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання.
Навуковая дзейнасць
Аўтар больш 300 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій. У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Методы изучения оптических свойств вещества при больших освещенностях», а ў 1972 г. — доктарскую на тэму «Оптические квантовые генераторы на основе растворов сложных органических соединений».
Працы ў вобласці лазернай фізікі і спектраскапіі складаных арганічных злучэнняў. Распрацаваў новыя метады вывучэння спектраскапіі ўзбуджаных станаў лазерных асяроддзяў, лязеры на растворах арганічных злучэнняў. Даследаваў залежнасць спектру флуарэсцэнцыі раствораў ад частаты ўзбуджальнага святла (з’ява батахромнай люмінесцэнцыі), развіў метады ўнутрырэзанатарнай лазернай спектраскапіі, стварыў перабудаваныя па спектры лазеры з размеркаванай зваротнай сувяззю. Распрацаваў навуковыя асновы нерэзананснага ўзаемадзеяння лазернага выпраменьвання з біялагічнымі аб’ектамі.
Асноўныя працы
- Методы расчета оптических квантовых генераторов. Т.2. М., 1968 (в соавт.).
- Оптические квантовые генераторы на красителях и их применение (совм. с В. И. Томиным) // Радиотехника. 1976. Т.9.
- Лазеры на растворах красителей // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980.
- Physical grounds for biological effect of laser radiation // J. Phys. D: Appl. Phys. 2003. Vol.36.
Літаратурная дзейнасць
У 2004 годзе быў выдадзены збор вершаў Анатоля Рубінава «Гори-гори, свеча зажженная…» накладам 260 асобнікаў, які ўтрымлівае цыклы «Песни души», «В пути», «Из заграницы», «Кто доскачет первым», «Гроза над землей проносилась», «Мы думали, мир навсегда», «Ох, ребята, это что ж такое деется…», «Мчится тройка-перестройка», «Жизнь — смешная очень штука…».
У 2010 годзе выйшлі зборнікі вершаў Анатоля Рубінава «Вот она, наша жизнь» і «Сердце и память», кожны накладам 1000 асобнікаў. Гэтыя выданні крытыкавалі як чытачы, так і асобныя эксперты з-за зместу пэўных вершаў.
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія СССР 1972 г. за цыкл прац па даследаванні з’явы аптычнай генэрацыі ў растворах складаных арганічных злучэнняў і стварэнню на іх аснове новага тыпу лязэраў з плыўна перабудаванай частатой выпраменьвання ў шырокай вобласці спектру
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1994 г. за цыкл прац «Флуктуацыі мікраструктуры і фотафізіка раствораў складаных арганічных злучэнняў»
- Ордэн Францішка Скарыны (2000)
Зноскі
Літаратура
- Рубинов Анатолий Николаевич (К 60-летию со дня рождения) // Журнал прикладной спектроскопии. 1999. Т.66. № 3.
- Анатоль Мікалаевіч Рубінаў (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусi. Сер. фiз.-мат. навук. 1999. № 2.
- А. Н. Рубінаў. Гори-гори, свеча зажженная…. — Мн: Технопринт, 2004. — 312 с. — 260 экз. — ISBN 985-464-584-3.
- А. Н. Рубінаў. Вот она, наша жизнь. — Мн: Лiтаратура i Мастацтва, 2010. — 176 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-9-85694-196-5.
- А. Н. Рубінаў. Сердце и память. — Мн: Лiтаратура i Мастацтва, 2010. — 224 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-9-85694-197-2.
Спасылкі
- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»(руск.)
- Анатоль Мікалаевіч Рубінаў у базе дадзеных “История белорусской науки в лицах” Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
|
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ
|
|
|---|---|
|
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ
|
|
|
Павел Шыпук • |
|
|
Павел Шыпук • |
|