| Intro | shkencëtar |
| A.K.A. | Arseniĭ Nikolaevich |
| Was | Scientist |
| From | Russia |
| Type | Science |
| Gender | male |
| Birth | 15 August 1898, Yevpatoria, Russia |
| Death |
23 April 1965, Moscow, Russia (aged 66 years) |
| Star sign | Leo |
Арсен Мікалаевіч Насонаў (27 жніўня 1898, Еўпаторыя — 23 красавіка 1965) — рускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1944).
Біяграфія
Скончыў у 1922 годзе Петраградскі ўніверсітэт. Працаваў у Дзяржаўным Эрмітажы, потым у маскоўскай групе Гістарычна-археалагічнага інстытуту АН СССР, Інстытуце гісторыі АН СССР. Вывучаў гісторыю Русі эпохі феадалізму, гістарычную геаграфію, крыніцазнаўства.
Выявіў і даследаваў больш за 1000 старажытных рукапісаў з летапіснымі тэкстамі, выдаў многія рускія летапісы. У працы «Руская зямля і ўтварэнне тэрыторыі старажытнарускай дзяржавы», якая выдадзеная ў 1951, даследаваў Полацкую, Тураўскую, Берасцейскую землі. Паводле яго меркаванняў, Літва ў 12 ст. размяшчалася на суседстве з Мінскам і плаціла даніну Полацку. Ён прааналізаваў працэс фарміравання і росту тэрыторыі Полацкай зямлі, прычыны барацьбы Полацка з Кіевам, а таксама выказаў меркаванне пра мясцовае паходжанне першага полацкага князя Рагвалода.
Зноскі
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.